Рус Бел Eng 中文

Каля 300 спартсменаў пазмагаюцца ў Магілёве за ўзнагароды турніру па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна прыме 5-7 сакавіка магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву №2.

Па словах суразмоўцаў, у гэтым годзе традыцыйныя спаборніцтвы ў 18-ы раз збяруць юных лёгкаатлетаў. У турніры прымуць удзел каля 300 спартсменаў з Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Самым вялікім чакаецца прадстаўніцтва ўдзельнікаў ад Магілёўшчыны.

На працягу двух дзён юнакі і дзяўчаты 2003-2004 года нараджэння будуць змагацца за ўзнагароды ў асабістым заліку. Спартсмены выступяць у 13 відах: бегу на 60м, 200м, 400м, 800м, 1 500м, 3 000м, 60м з бар’ерамі, 3 000м спартыўнай хадой, эстафеце 4х200м, скачках у вышыню, даўжыню, трайным з разбегу, штурханні ядра.

Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць кубкі, медалі і граматы. Таксама два спецыяльныя прызы падрыхтавала Магілёўская абласная арганізацыя Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі за найлепшы вынік у дзяўчат і юнакоў.

Васіль Майсеевіч Яромін – трэнер, майстар спорту, выдатны спартыўны дзеяч Беларусі. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры 11 гадоў кіраваў Магілёўскай школай вышэйшага спартыўнага майстэрства і 18 гадоў – дзіцячай юнацкай школай №2. Выхаваў цэлую плеяду спартсменаў і трэнераў, якія сёння працягваюць яго справу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая