У Год малой радзімы ў Слаўгарадзе на возеры Маладзёжным створаць Парк любові і згоды. Пра гэта паведаміў дырэктар мясцовага фонду «Адраджэнне-Агра» Віталь Варабей.
Дадзеная ініцыятыва стала пераможцай трэцяга конкурсу мясцовых ініцыятыў у межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ад вытокаў да развіцця», які рэалізуецца мясцовым фондам развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-Агра». Ідэя належыць мясцоваму прадпрыемству «Жылкамгас».
Плануецца зарыбіць само возера, добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Тут з’явяцца дзіцячыя горкі, альтанкі, прычым адна з іх будзе каваная і ў форме карэты. Не абыдзецца і без лаўкі для прымірэння, усталююць тут арэлі, а таксама прыгожую арку для закаханых на востраве з аднайменнай назвай. Разаб’юць зоны адпачынку і кветкавыя клумбы. Плануецца таксама абсталяваць дарожку для веласіпедыстаў і пешаходаў, а яшчэ і распрацаваць тэматычны квэст. Акрамя таго, у летні час будзе працаваць пункт пракату лодак і катамаранаў.
«Ідэя па ўладкаванні прылеглай да Маладзёжнага возера тэрыторыі была даўно, яе выказвалі неаднаразова і мясцовыя жыхары. Першыя крокі ў гэтым плане ўжо былі зробленыя «Жылкамгасам», а цяпер, дзякуючы міжнароднай тэхнічнай дапамозе, будзе створаны сапраўдны тэматычны парк, што стане выдатным падарункам у Год малой радзімы Слаўгараду», – сказаў Віталь Варабей.
Рэалізацыю гэтага праекта плануецца завяршыць у чэрвені бягучага года, як і яшчэ 16 розных ініцыятываў-пераможцаў конкурсу, якія накіраваны на развіццё турыстычнай прывабнасці Слаўгарада і раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую