Юныя біятланісты Магілёўскай вобласці перамаглі ў змешанай эстафеце ў малодшай узроставай групе (11-12 гадоў) у рэспубліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер»

Узнагароджанне прызёраў змешанай эстафеты, малодшая група
Квартэт у складзе Валерыі Сазанковой, Ганны Дабравольскай, Сцяпана Кучаравага і Мікіты Гарбачова пераадолеў дыстанцыю за 44 мін 32 сек. На другі радок п’едэстала гонару падняліся біятланісты горада Мінска. Бронзавым прызёрам эстафеты стала каманда Гродзенскага рэгіёна.

Перадача эстафеты каманды Магілёўскай вобласці
Не засталіся без узнагарод нашы спартсмены і ў асабістых гонках. Так, у малодшай узроставай групе сярод дзяўчынак Валерыя Сазанкова паспяхова справілася з дыстанцыяй і заваявала залаты медаль. У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў у дадзенай катэгорыі Мікіта Гарбачоў стаў трэцім. У старэйшай узроставай групе не было роўных нашым дзецям, якія занялі ўвесь п’едэстал гонару. Чэмпіёнам спаборніцтваў стаў Яўген Волкаў, сярэбраную ўзнагароду заваяваў Глеб Блізнякоў, бронзавая ўзнагарода на рахунку Антона Удавенкі. У спаборніцтвах сярод дзяўчат бронзавую ўзнагароду выйграла Ніна Снытко.

Гарбачоў Мікіта
У медальным заліку першае месца ў каманды Мінска, на рахунку якой 8 узнагарод (4 залатыя і 4 сярэбраныя). На другім месцы юныя біятланісты Магілёўскай вобласці – 3 залатыя, 1 сярэбраная і 3 бронзавыя ўзнагароды. Замкнулі тройку прызёраў у медальным заліку турніру юныя біятланісты з Мінскай вобласці – 1 залаты, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
У фінальных спаборніцтвах «Снежны снайпер» у рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» з усіх рэгіёнаў Беларусі прыняло ўдзел 168 юных біятланістаў, якія прайшлі адборачныя спаборніцтвы на раённым і абласным этапах.
Па матэрыялах БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі