XIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі.
Па словах суразмоўцаў, у традыцыйных спаборніцтвах прымуць удзел каля 20 каманд з Беларусі, Масквы, Малдовы, Украіны і Германіі. Усяго на турніры выступіць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.
«У Магілёве спаборніцтвы праводзяцца трынаццаты год запар. Кожны раз яны выклікаюць усё большую цікавасць як у спартсменаў, так і гледачоў, паколькі акрабатыка – вельмі яркі і відовішчны від спорту, – расказалі суразмоўцы. – На «Кіндар-сюрпрызе» спартсмены-пачаткоўцы робяць першыя крокі ў вялікі спорт. Для больш вопытных акрабатаў турнір становіцца добрай пляцоўкай, дзе яны могуць павысіць майстэрства і атрымаць спаборніцкі вопыт».
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі, развіцця акрабатыкі у Магілёўскай вобласці і Беларусі, павышэння і ўдасканалення спартыўнага майстэрства юных акрабатаў, а таксама пашырэння сувязяў па абмене вопытам падрыхтоўкі спартсменаў, умацавання сяброўскіх адносін са спартсменамі іншых краін.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі», упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Генеральным партнёрам мерапрыемства з’яўляецца аператар сотавай сувязі СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі