У Беларусі спрошчаны патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана ўказам №103, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, дакументам для нарматыўнага замацавання падыходаў да стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач, якія належаць фізічным асобам, для кароткатэрміновага пражывання ў іх іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.
Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24