У міжнародны жаночы дзень Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала святочны забег «Beauty Run 2018» у цэнтры сталіцы.
Удзельніцамі спаборніцтваў стала каля 3 тыс. прадстаўніц прыгожага полу, якія маглі выбраць для сябе адну з дзвюх дыстанцый – 5 або 2 км. Пераможцай на апошняй стала спартсменка з Магілёўскай вобласці Таццяна Шабанава. З вынікам 6 мін. 23,94 сек. яна абышла Святлану Курганскую (06:43,50) і Ганну Лятун (06: 47,96) з Мінска.
«Люблю бег і ўсё, што з ім звязана, – адзначыла Таццяна Шабанава.– Менавіта таму ўдзельнічаю ў забегу ўжо трэці год. Мая падтрымка – мой трэнер Салсанаў Альбек Бексултанавіч, які паехаў з нашымі малымі ў Турцыю на матчавую сустрэчу. Ён настроіў мяне на перамогу і сказаў, што верыць у мяне».
Усім удзельніцам прыгожага забегу былі ўручаны медалі, кветкі і пасведчанні, а пераможцам і прызёрам – грашовыя прызы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі