Вядомы беларускі гіравік Вячаслаў Харанека, ураджэнец Бабруйска, устанавіў 155-ы рэкорд за сваю кар’еру.

Ён устанавіў чарговае дасягненне ў Асіповічах, дзе праходзіць міжнародны турнір па гіравым спорце, на які сабралася больш за сто атлетаў з Беларусі, Расіі і Літвы. Упершыню ў ходзе гэтых спаборніцтваў праводзіўся Кубак Вячаслава Харанекі у жыме 32-кілаграмовай гіры лежачы на працягу 30 хвілін. У гэтым турніры ў вагавой катэгорыі да 78 кг першае месца заняў Уладзімір Дзям’янаў (універсітэт МНС) – 748 уздымаў. У катэгорыі больш за 85 кг найлепшым стаў Антон Шнітко – 537 уздымаў.
Вячаслаў Харанека, які прадстаўляў каманду «Эпам Сістэмз», стаў найлепшым у катэгорыі да 85 кг. За 30 хвілін яму ўдалося падняць гіру 880 раз. Гэта новае нацыянальнае дасягненне і 155-ы рэкорд атлета за кар’еру. Спаборніцтвы ў Асіповічах праходзяць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Юнацтва». Таксама ў ходзе спаборніцтваў будуць разыграны медалі адкрытага чэмпіянату Беларусі і першынство краіны па гіравым марафоне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі