Рус Бел Eng 中文

Мітынгі-рэквіемы да 75-годдзя трагедыі Хатыні прайшлі на Магілёўшчыне

Мітынгі-рэквіемы да 75-годдзя трагедыі Хатыні прайшлі 22 сакавіка на Магілёўшчыне.

У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна адбылося мерапрыемства ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». У мітынгу прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў, прадстаўнікі абласных і раённых прафсаюзных арганізацый, грамадскіх арганізацый ветэранаў вайны і працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў, «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі фонд міру», духавенства, дэлегацыі працоўных калектываў.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Да брацкай магілы і Сцяны памяці былі ўскладзены вянкі і кветкі. Жалобную памінальную літыю па спаленых жыхарах вёскі правёў настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска протаіерэй Дзмітрый Первій.

 

Па матэрыялах mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая