I адкрыты рэспубліканскі харэаграфічны конкурс пройдзе 12-13 мая ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца ў рамках фестывальнага праекта «Zvеzдочет», паведаміла карэспандэнту сайта член аргкамітэта конкурсу Юлія Антоненка.

«У лютым у абласным цэнтры ярка і іскрамётна прайшоў вакальны этап «Zvezдочета», які па сваіх маштабах з адборачнага тура з першага разу ператварыўся ў сапраўдны фестываль, а сёння мы ўжо атрымліваем запыты на танцавальнае шоу», – адзначыла яна. Заяўкі на конкурс прымаюцца па спасылцы да 29 красавіка па дзявяці напрамках: дзіцячы сюжэтна-гульнявы танец для намінацыі да 5 гадоў, народны танец і стылізаваны народны танец, сучасны эстрадны танец, Street dance і яго любыя напрамкі, Dance show і інш. Да ўдзелу дапускаюцца дуэты, малыя групы (3-7 удзельнікаў), фармейшн (8-24 удзельнікаў), прадакшн (больш за 25 удзельнікаў).
Танцавальны этап плануецца не менш яркім і эмацыянальным, чым вакальны. Сярод цікавых адрозненняў – спецыяльная ўзроставая намінацыя «25+», якая дазволіць выступіць бацькам і ўсім жадаючым такога ўзросту. Таксама запланаваныя майстар-класы ад членаў журы і шмат сучасных камунікацый для знаёмства і абмену вопытам.
У склад журы рэспубліканскага танцавальнага этапу фестывальнага праекта «Zvezdo4et» увойдуць практыкуючыя дзеячы ў галіне харэаграфічнага мастацтва, лепшыя харэографы-пастаноўшчыкі нумароў для тэлепраектаў «Еўрабачанне», «Славянскі базар», «Новая хваля», «Акадэмія Талентаў» (АНТ), «Спяваючыя гарады» (СТВ), члены журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельніца тэлепраекта «Танцуюць УСЕ». Ацэньваць юных артыстаў яны будуць з дапамогай адкрытага галасавання адразу пасля выступлення. Журы выстаўляе балы, арыентуючыся толькі на назву кампазіцыі і матэрыял, які прадстаўлены калектывам. З мэтай фарміравання аб'ектыўнай ацэнкі ў пратаколе адсутнічае назва калектыву і горад.
Фестывальны праект «Zvezдочет» стартаваў у студзені 2018 года. Ён прадугледжвае шматэтапны адбор выканаўцаў ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў у вакальнай, харэаграфічнай і тэатральнай намінацыях, а таксама конкурс тэатраў моды. Іх фіналісты выступяць у выніковым міжнародным гранд-фестывалі «Zvezдочет» у канцы 2018 года. Мэта праекта – папулярызацыя Магілёва і яго аб’ектаў, прыцягненне ў горад турыстаў.
У спісе асноўных арганізатараў: МГА ГА «Беларускі саюз жанчын», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўская гарадская арганізацыя ГА «БРСМ», індывідуальны прадпрымальнік Юлія Антоненка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07