Рус Бел Eng 中文

Новы корпус для ўстаноўкі МРТ пачалі будаваць у Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі

Новы корпус для ўстаноўкі магнітна-рэзананснага тамографа (МРТ) пачалі будаваць у Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў медыцынскай установе.

Сучаснае абсталяванне (вагой больш за 12 т) у адпаведнасці з дамовай прыбудзе ў Магілёў у жніўні-верасні. Да гэтага часу падрыхтуюць і памяшканне для яго ўстаноўкі. Паколькі свабодных плошчаў, якія б падышлі для эксплуатацыі новага тамографа, у бальніцы няма, было прынята рашэнне прыбудаваць трохпавярховы корпус па вуліцы Карла Маркса да існуючага лячэбна-дыягнастычнага. Тамограф ўстановяць на першым паверсе.

«Новы апарат менш энергаёмісты па параўнанні з аналагамі і характарызуецца нізкім узроўнем шуму, да таго ж ён просты ў абслугоўванні. Высокая дакладнасць даследаванняў такіх тамографаў дасягаецца дзякуючы спецыяльным камп’ютарным праграмам. Імпартны тамограф набыты за сродкі Міністэрства аховы здароўя, на гэтыя мэты было выдзелена больш за $260 тыс.», – сказалі ва ўстанове.

На двух іншых паверхах новага корпуса размесціцца адміністрацыя бальніцы, якая да гэтага часу раскідана па розных будынках. А вызваленыя памяшканні будуць задзейнічаны дапаможнымі службамі, што палепшыць ўмовы працы ў медустанове.

Цяпер на аб’екце вядзецца падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі: выманне грунта, падрыхтоўка апалубкі, арміраванне і іншыя работы. У бліжэйшыя дні, як толькі дазволіць надвор’е, будаўнікі прыступяць да залівання падмуркаў.

У цяперашні час у гарадскім стацыянары пасля выхаду са строю апарата МРТ, які адпрацаваў тэрмін эксплуатацыі, тамаграфія не праводзіцца. Для абследавання хворыя накіроўваюцца ў іншыя ўстановы аховы здароўя.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая