Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь нябячным на дарозе!» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь нябачным на дарозе!» стартавала ў рэгіёне. Пра гэта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева.

Мэта акцыі – папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Да 2 красавіка асаблівая ўвага будзе нададзена ўчасткам вулічна-дарожнай сеткі з найбольшай рызыкай здзяйснення наездаў на пешаходаў. Штодня дзяржаўтаінспектары будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем правілаў пераходу праезжай часткі, спыняць парушэнні гэтых правілаў, у тым ліку ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў.

У Правілах дарожнага руху (пункт 17.1), зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 551, замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезжай часткі, а таксама рэкамендавана – пры перасячэнні праезжай часткі па-за ўстаноўленых месцаў.

Па статыстыцы, ў больш чым палове выпадкаў наезды на пешаходаў адбываюцца ў цёмны час сутак. Таму, каб гарантаваць уласную бяспеку, кожны пешаход у цёмны час сутак павінен быць пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Да пешаходаў, асоб, якія кіруюць веласіпедам ці гужавым транспартным сродкам, або асоб, якія ўдзельнічаюць ў дарожным руху і не кіруюць транспартным сродкам, але дапусцілі парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ў памеры ад 1 да 3 б.в., а ў выпадку знаходжання пешахода ў стане ап’янення, альбо адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) – на суму ад 3 да 5 б.в.

Кіроўцам неабходна памятаць, што пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага перахода яны павінны рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце на праезжай частцы ці паблізу яе тых, хто сядзіць, ляжыць альбо перасоўваецца ў стане ап’янення, то неадкладна паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102. Магчыма, Ваш званок дапаможа захаваць жыццё.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая