Рус Бел Eng 中文

Беларусь у знак салідарнасці з Расіяй 28 сакавіка прыспусціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры

Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспусціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмянілі трансляцыі забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, уключаючы тыя, якія арганізуюцца ў грамадскіх месцах.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая