Звання «Падзея форуму» па версіі прафесійных крытыкаў на ўрачыстым закрыцці 27 сакавіка XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Медэя.Эпізоды» «Тэатра Дзі Капуа» з Санкт-Пецярбурга.
Маладзёжная рэдакцыя форуму да адзінага меркавання і канкрэтыкі так і не прыйшла. Яна абвясціла ўсю афішу асноўнай і спецыяльнай праграмы, назваўшы галоўнай падзеяй форуму мастацтва, якое дало магчымасць убачыць незабыўныя тэатральныя пастаноўкі.
За лепшы спектакль фестывалю галасавалі гледачы ў сацыяльных сетках, а таксама пасля прагляду пастановак, апусціўшы ў спецыяльную скрыню свой білет. Галасаванне ў інтэрнэце было спынена 27 сакавіка ў 24.00.
На працягу фестывальнага тыдня з 21 па 27 сакавіка на пляцоўках Магілёва было паказана 22 спектаклі 21 тэатра з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі і Славакіі.
Першы фестываль прайшоў у 2006 годзе. За 12 гадоў форум стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і на ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гэтыя гады было паказана 190 спектакляў з 20 краін, іх паглядзелі больш за 40 тыс. гледачоў. Заснавальнікамі форуму выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07