Магілёву трэба больш актыўна працаваць па прыцягненні інвестыцый. Такое меркаванне выказаў па выніках нарады членаў Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло ў ААТ «Магатэкс», старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі азнаёміліся з перспектывамі развіцця ААТ «Магатэкс» і абмеркавалі пытанні працаўладкавання незанятага насельніцтва. На думку Міхаіла Мясніковіча, Магілёву трэба распрацаваць план індустрыялізацыі эканомікі, забяспечыўшы працэс паскоранага пераходу да інавацыйных тэхналогій. «Для гэтага трэба выкарыстоўваць наяўную магутную прамысловую базу і актыўна працаваць па прыцягненні ўнутраных і знешніх інвестыцый. Гэта будзе спрыяць мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцяў, нарошчванні выпуску і экспарту канкурэнтаздольнай прадукцыі. У канчатковым выніку гэта павінна забяспечыць стварэнне новых высокааплатных працоўных месцаў і занятасць насельніцтва», – падкрэсліў ён.
У якасці станоўчага прыкладу для іншых прадпрыемстваў па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў Міхаіл Мясніковіч назваў ААТ «Магатэкс». Прадпрыемства ў поўнай меры скарысталася прадстаўленымі дзяржавай магчымасцямі, уклаўшы ў мадэрнізацыю каля $40 млн. Адна палова – гэта былі пазыкі, а другая – уласныя сродкі. Прычым кампанія ўжо разлічылася па сваіх абавязацельствах. У выніку рэалізацыі праекта аб’ёмы вытворчасці прадукцыі і экспарту істотна выраслі.
«Важна, што тут не спыніліся на дасягнутым і цяпер рэалізуюць другі інвестпраект па мадэрнізацыі асноўнай вытворчасці. Частка сродкаў будзе накіравана з інвестыцыйнага фонду рэспублікі, абласнога інвестфонда і 50% – гэта ўласныя сродкі прадпрыемства. Агульны аб’ём інвестыцый у бліжэйшыя два гады складзе больш за Br75 млн. Дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта ў два разы будзе скарочана колькасць састарэлых ткацкіх станкоў, а новае абсталяванне забяспечыць не толькі высокую прадукцыйнасць, але і высокі ўзровень якасці прадукцыі, што забяспечыць нарошчванне і дыверсіфікацыю экспарту», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06