Суб’екты гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br19,3 млн. падаткаў і плацяжоў. Доля іх паступленняў у рэгіянальны бюджэт складае 11,3%. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па вобласці.
На 1 сакавіка 2018 года на Магілёўшчыне спрошчаную сістэму падаткаабкладання ўжывалі 19 416 плацельшчыкаў (50,5% ад агульнай колькасці), з іх 13 332 – індывідуальныя прадпрымальнікі, 6 084 – арганізацыі.
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання адносіцца да асаблівых рэжымаў падаткаабкладання, якія накіраваны на спрашчэнне вядзення ўліку і складання падатковай справаздачнасці. Сама па сабе ССП не дае якіх-небудзь падатковых ільгот, але дазваляе суб’ектам малога прадпрымальніцтва з невялікімі абаротам і штатам пералічваць плацяжы ў бюджэт дастаткова проста. Парадак прымянення ССП рэгулюецца главой 34 Падатковага кодэкса.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24