Жыхары Крычава атрымалі магчымасць аператыўна паведамляць аб праблемах у сферы жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі праз партал «Мой горад» 115.бел. Гэты горад стаў у Беларусі трэцім пасля Мінска і Віцебска, якія далучыліся да дадзенага праекта.
Паводле інфармацыі КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама», магчымасці партала «Мой горад» сталі даступныя жыхарам райцэнтра Магілёўскай вобласці з 19 сакавіка. Відавочна, пакуль далёка не ўсе жыхары горада ведаюць аб гэтай навіне: за 10 дзён на партал паступіла толькі 4 паведамленні. На сённяшні дзень партал працуе ў тэставым рэжыме, у сувязі з гэтым час мадэрацыі запытаў можа быць павялічаны.
«Мэта каманды «Мой горад» 115.бел – укараніць партал ва ўсе гарады Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 100.000 жыхароў і зрабіць якасць жыцця жыхароў краіны лепшай, – падкрэслілі ў КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». – Падключэнне Крычава – вельмі важны этап у дадзеным кірунку».
Згодна з зацверджаным для партала рэгламентам, запыты грамадзян пасля мадэрацыі накіроўваюцца ў падраздзяленні гарвыканкамаў або гарадскія службы для выканання. У той жа час 115.бел не з’яўляецца афіцыйным сайтам дзяржаўных органаў і арганізацый. Зваротная сувязь з грамадзянамі рэалізуецца праз магчымасць прагляду статусу апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізу вынікаў выкананай працы па запыце ў фармаце малюнкаў «было» і «стала». Пры гэтым грамадзянін мае магчымасць уплываць на рэйтынг арганізацыі, ацэньваючы якасць выкананай па яго запыце работы.
З пачатку працы рэсурса – 1 лістапада 2015 года – тут зарэгістравана больш за 58,5 тысячы карыстальнікаў. Прынята 124,8 тысячы запытаў, вырашана 115,7 тысячы праблем. Колькасць зваротаў на партал у 2017 годзе ў параўнанні з 2016-м вырасла больш чым на 20%.
Крычаў – горад на ўсходзе Магілёўскай вобласці, адзін з найбуйнейшых раённых цэнтраў Беларусі, размешчаны за 104 км ад абласнога цэнтра. Сёння на тэрыторыі Крычаўскага раёна пражывае каля 34 тысяч чалавек, у тым ліку ў горадзе – 26,6 тысячы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка