У Крычаве дадзены старт акцыі «Кніга добрых спраў», прысвечанай Году малой радзімы. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
«Мы працуем над стварэннем друкаванага і электроннага варыянта «Кнігі добрых спраў», у якую ўвойдуць ініцыятывы мясцовых жыхароў, рэалізаваныя ў Год малой радзімы і накіраваныя на развіццё горада, фарміраванне яго станоўчага іміджу, павышэнне турыстычнай прывабнасці і канкурэнтаздольнасці, – расказалі ў райвыканкаме. – Для друкаванага варыянта кнігі будзе выраблена спецыяльная аснова, якую можна будзе паступова напаўняць старонкамі з апісаннем добрых спраў. Яе выставяць для ўсеагульнага агляду ў раённым краязнаўчым музеі. А электронную версію мы размесцім у найбліжэйшы час на афіцыйным сайце райвыканкама. Крытэрыі занясення ў кнігу плануецца зацвердзіць на пасяджэнні райвыканкама 6 красавіка».
У мясцовым банку даных ужо нямала цікавых ініцыятыў, якія плануецца рэалізаваць у 2018 годзе у горадзе. Напрыклад, жыхары вуліцы Савецкай плануюць прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні пляцоўкі для адпачынку, навучэнцы СШ № 5 распішуць лаўкі ў гарадскіх парках па матывах казак, падтрымана ініцыятыва і па арганізацыі ў Крычаве першага Кубка паўднёва-ўсходняга рэгіёна па настольным тэнісе. «Такіх ініцыятыў дастаткова многа, як і неабыякавых грамадзян, гатовых падставіць плячо і зрабіць штосьці карыснае для сваёй малой радзімы. Мы спадзяёмся, што дзякуючы гэтай акцыі з’явяцца новыя праекты, якія зробяць наш горад прыгажэйшым і лепшым і зоймуць дастойнае месца ў «Кнізе добрых спраў», – адзначылі суразмоўцы.
Па выніках акцыі найлепшыя ініцыятывы будуць адзначаны спецыяльнымі сертыфікатамі, якія плануецца ўручыць ва ўрачыстай абстаноўцы 30 верасня падчас святкавання 882-й гадавіны з дня заснавання горада і 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую