У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да ІП і юрасоб - удзельнікаў будаўнічага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23 сакавіка 2018 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Мінбудархітэктуры аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца асобнымі відамі архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, выконваюць работы па абследаванні будынкаў і збудаванняў.
Цяпер у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя патрабаванні, што выстаўляюцца да юрасоб і ІП для атрымання атэстатаў адпаведнасці ў будаўнічай галіне. Абноўлены ў тым ліку патрабаванні па штаце кампаній. Гэта значыць, што невялікія прыватныя кампаніі змогуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве больш складаных аб'ектаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24