Хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы здзейсняць 24 красавіка паломнікі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
Падзея адбудзецца па блаславенні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія да свята іконы Божай Маці Бялыніцкай, якое адзначаецца 25 красавіка.
Рух пачнецца ў 7.30 ад сабора Трох Свяціцеляў і пройдзе па трасе Магілёў – Мінск. Па дарозе праваслаўныя вернікі і святары наведаюць храм іконы Божай Маці Усецарыца ў мікрараёне Казіміраўка. Шлях працэсіі будзе пралягаць праз населеныя пункты Сумарокава, Княжыцы, Ермалавічы, Вішова, Нежкава, Камяніцы, Свяцілавічы, Запакулле. Познім вечарам, пераадолеўшы каля 40 км, паломнікі завершаць шэсце ў храме ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці ў Бялынічах. На наступны дзень тут адбудзецца літургія і сустрэча архірэя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59