Рус Бел Eng 中文

Прафсаюзныя юрысты правядуць 26 красавіка бясплатныя прававыя прыёмы грамадзян

Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Плануецца, што ў большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры. Час і месца прыёмаў можна даведацца з 23 па 25 красавіка па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 25 36 52.

План-графік прафсаюзнага прыёму на 26 красавіка 2018 года (.docx, 16.23 КБ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая