Рус Бел Eng 中文

Праграма «Радыё Магілёў» увайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Не маўчы. Спыні гвалт у сям’і»

Аўтарскі калектыў праграмы «Радыё Магілёў» тэлерадыёкампанія «Магілёў» у складзе Ніны Смірновай, Марыны Касьянавай і Максіма Астравухава ўвайшоў у лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу для журналістаў «Не маўчы. Спыні гвалт у сям’і».

Яны былі ўдастоены спецыяльнага прыза ад Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі за радыёпраграму «Калі б сцены маглі гаварыць».

Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання нулявой талерантнасці грамадства да гвалту ў сям’і з дапамогай журналісцкага асвятлення праблематыкі гвалту ў сям’і ў Беларусі (уключаючы прапанаванне сэрвісаў для пацярпелых).

По материалу БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая