Рус Бел Eng 中文

Каля 80 спартсменаў прыме ўдзел у адкрытым чэмпіянаце і першынстве вобласці па трыятлоне

Адкрыты чэмпіянат і першынство вобласці ў праграме этапу Кубка Беларусі па трыятлоне пройдуць 19 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.

У спаборніцтвах прыме ўдзел каля 80 юнакоў і дзяўчат 2001-2002, 2003-2004 гадоў нараджэння, а таксама юніёраў і дарослых спартсменаў, у тым ліку аматараў. Яны прадставяць Магілёў, Мінск і Мінскую вобласць, Брэст і Віцебск.

Стартуюць спаборніцтвы ў 10.00 з плавання ў Доме спорту. Ад вуліцы Клайпедскай ў 13.30 пачнецца велагонка, а затым будзе забег на розныя дыстанцыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая