Дзяржава, ствараючы ўмовы для паспяховага функцыянавання арганізацый малога прадпрымальніцтва, не вызваляе іх кіраўнікоў ад абавязкаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы і выкананні ўстаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі патрабаванняў аховы працы.
Аднак кіраўнікі арганізацый малога прадпрымальніцтва часта не валодаюць неабходнымі ведамі заканадаўства аб працы і аб ахове працы, а прыняць у свой штат спецыяліста па ахове працы не дазваляе эканамічная сітуацыя або недастатковае разуменне асабістай адказнасці за парушэнне патрабаванняў аховы працы. Таму арганізацыя бяспечнай працы ў такіх арганізацыях застаецца вострай праблемай.
У мэтах павышэння адказнасці арганізацый малога прадпрымальніцтва за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы з 7 мая па 8 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці абвешчаны тэматычны месячнік. У гэты час кіраўнікам неабходна правесці праверку стану аховы працы, у тым ліку адпаведнасці патрабаванням бяспекі тэхналагічных працэсаў, стану працоўных месцаў, абсталявання. Забяспечыць своечасовае і якаснае правядзенне праверкі ведаў і інструктажаў па ахове працы работнікаў. Прыняць меры па ўмацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, выключыўшы магчымасць знаходжання на працы асоб у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення.
У ходзе месячніка спецыяльныя мабільныя групы, у склад якіх уваходзяць спецыялісты кантралюючых і наглядных органаў, правядуць маніторынгі захавання нормаў і правіл аховы працы ў арганізацыях малога прадпрымальніцтва і акажуць метадычную дапамогу кіраўнікам і спецыялістам ў забеспячэнні заканадаўства аб ахове працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59