Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, пройдзе на Магілёўшчыне з 15 мая па 1 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле слоў суразмоўцаў, мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам і забеспячэння агульнай бяспекі. Акцыя пройдзе ў 3 этапы.
11-15 мая тэматычная праграма будзе арганізавана на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей: у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах, дзіцячых тэатрах. Акрамя таго, ратавальнікі запросяць ўсіх, хто жадае, прыняць удзел у сямейным спартыўным свяце «Мама, папа, мы – в безопасности сильны!».
16-25 мая акцыю правядуць ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, садках. Ратавальнікі і валанцёры наведаюць кабінеты здаровага дзіцяці, школы мацярынства, жаночыя кансультацыі, школы ранняга развіцця, палацы дзяцей і моладзі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, спартыўныя школы, лядовыя арэны і інш.
28-31 мая ўдзельнікамі праекта стануць шматдзетныя сем’і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, тэматычныя мерапрыемствы адбудуцца на адкрытых пляцоўках у месцах масавага знаходжання людзей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59