Фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы «Імклівы мяч» сярод дзяўчат і юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння пройдуць 21-25 мая. Абараняць гонар Прыдняпроўскага краю ў Брэсцкую вобласць адправяцца каманды дзяўчат і юнакоў, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Штогод у спаборніцтвах прымае ўдзел 16 зборных. У 2018-м за перамогу пазмагаюцца па дзве каманды-пераможцы рэгіянальных этапаў з усіх абласцей краіны і горада Мінска. Гаспадары турніру выставяць 4 каманды. Юнакі разыграюць узнагароды ў Брэсце, а дзяўчаты – у Маларыце. Лідары і прызёры спаборніцтваў стануць вядомыя 25 мая.
Дарэчы, у мінулым годзе на першую прыступку п’едэстала гонару сярод прадстаўнікоў моцнага полу падняліся мінчукі, другімі сталі гандбалісты Брэсцкай вобласці, трэцімі – Гродзенскай. У дзяўчат найлепшымі аказаліся спартсменкі Мінскай вобласці. Срэбра заваявала каманда «Мінск-2», а бронза дасталася выхаванкам Гомельшчыны.
«Імклівы мяч» – штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат. Турнір вядомы яшчэ з савецкіх часоў, а ў Беларусі праводзіцца з 2007 года. Асноўная мэта спаборніцтваў – павышэнне папулярнасці гандбола ў краіне, прыцягненне да заняткаў гандболам дзяцей і рост іх майстэрства ў гэтым відзе спорту.
Арганізатарамі турніру з’яўляюцца Беларуская федэрацыя гандбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, абласныя і гарадскія выканаўчыя камітэты, БРСМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі