Мерапрыемствы да 100-годдзя Магілёўскай міліцыі адбудуцца ў горадзе на Дняпры 18 мая. Удзельнікамі свята стануць кіраўнікі МУС, прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў, дэлегацыі УМВД Расійскай Федэрацыі Смаленска і Бранска.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, пройдзе ў музеі гісторыі Магілёва у 10.00.
На сцэне абласнога Цэнтра творчасці ў 16.00 пачнецца святочны канцэрт. Тут выступіць папулярная беларуская група «Тяни-Толкай», артыст Герман Цітоў, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Уладзімір Пятроў, а таксама вядучыя творчыя калектывы рэгіёна і хор ветэранаў УУС. Тэлеверсія канцэрта выйдзе ў эфір 20 мая ў 21.00 на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў».
Магілёўская міліцыя была створана ў Мсціславе 19 мая 1918 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59