Рус Бел Eng 中文

Другі этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 19 мая

Другі этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 19 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава 77), будуць змагацца спартсмены з Беларусі, Расіі і Латвіі.

Уваход вольны.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, ГА «Беларуская федэрацыя пейнтбола», пейнтбольны клуб «Рубікон» г. Магілёва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая