На тэрыторыі краін СНД, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць Міжнародны патрыятычны мота-аўтапрабег «Перамога без межаў» памяці ўсіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па месцах баявой славы Панфілаўскай дывізіі.
Праект створаны па ініцыятыве ГА «Суайчыннік» Паўднёва-Казахстанскай вобласці Рэспублікі Казахстан, «Аўтамотафедэрацыі г. Шымкента» і прадзюсарскага цэнтра «Pro-Studio» горада Шымкента Паўднёва-Казахстанскай вобласці.
Галоўная яго мэта – аб’яднанне праз яго ўдзельнікаў брацкіх народаў СНД, захаванне дружбы і ўмацаванне сувязяў ўсіх суайчыннікаў, якія пражываюць на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, увекавечанне памяці воінаў, загінулых пры абароне Айчыны і маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі.
Прабег стартаваў 7-8 мая 2018 года з горада Душанбэ (Таджыкістан) і горада Ташкент (Узбекістан).
17 чэрвеня яго ўдзельнікі прыбудуць у Віцебск, 20 чэрвеня наведаюць Мінск, 21-га – Баранавічы. Плануецца ўскладанне кветак да помнікаў загінулых воінаў, наведванне знакавых месцаў, правядзенне канцэртаў і сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
Завершыцца прабег у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня – у горадзе Брэсце. Канцэрт, прысвечаны памяці загінулых, адбудзецца ў Брэсцкай крэпасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34