Рэгіянальнае свята дзіцячых дамоў сямейнага тыпу 29 мая збярэ ў Магілёве каля 250 хлопчыкаў і дзяўчынак і больш за 50 бацькоў-выхавальнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе на пляцоўках абласнога Цэнтра творчасці. Адной з цэнтральных падзей свята стане фінал конкурсу замяшчальных бацькоў «Сэрца аддаю дзецям». У творчым спаборніцтве прыме ўдзел пяць бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Бялыніцкага, Бабруйскага, Глускага, Круглянскага і Хоцімскага раёнаў і пяць прыёмных бацькоў з Горацкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Мсціслаўскага і Слаўгарадскага раёнаў. Яны пройдуць тэставанне на веданне нарматыўных прававых дакументаў, вырашаць педагагічныя сітуацыі, прадставяць візітную картку «Мы шчаслівыя разам», дзе раскажуць аб буднях, святах і традыцыях сваёй сям’і. Пераможцы, якія занялі 1, 2 і 3 месца, атрымаюць дыпломы і грашовыя прызы. Таксама канкурсанты будуць адзначаны ў намінацыях «Тата – наша ўсё!», «З песняй па жыцці», «Эрудыты», «Разам весела крочыць», «Умелыя ручкі», «Хуткія, спрытныя, смелыя», «Захавальнік сямейных традыцый». Усе ўдзельнікі спаборніцтва пасадзяць кветнік Дружбы каля абласнога Цэнтра творчасці.
Акрамя таго, праграмай свята запланаваны шматлікія тэматычныя мерапрыемствы. Тут можна будзе ўбачыць выступленне тэатра на хадулях і рыцарскага клуба. Свае пляцоўкі арганізуюць МНС і ДАІ. У фае першага паверха размесцяць фотакабіны і правядуць дэгустацыю прадукцыі прадпрыемстваў, а на другім – выставу дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У канцэртнай зале адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю «Беларускага дзіцячага фонду», дзейнасць якога накіравана на абарону правоў дзяцей, аказанне ім матэрыяльнай, гуманітарнай, медыцынскай, юрыдычнай і іншай дапамогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка