Факты ўхілення ад выплаты падаткаў у суме Вг130,9 тыс. выяўлены КДК пры праверцы крычаўскага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца аптовым гандлем збожжам. Пра гэта паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.

Праверка ўстанавіла, што дырэктар таварыства ў 2016-2017 гадах рэалізоўваў збожжа без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё, а таксама схаваў ад падаткаабкладання выручку, атрыманую ад рэалізацыі збожжа суб’ектам гаспадарання Расіі і Беларусі. Крычаўскім раённым аддзелам следчага камітэта ў дачыненні да дырэктара ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў).

З мэтай кампенсацыі нанесенай дзяржаве шкоды накладзены арышт на маёмасць падазраваемага на суму Вг2,4 тыс. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24