
Лёгкаатлет Дзмітрый Набокаў устанавіў новы рэкорд Беларусі па скачках у вышыню, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.
На спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў Брэсце Дзмітрый Набокаў пераадолеў планку з першай спробы на вышыні 2 м 36 см. Выступленне ў сектары атрымалася ўпэўненым, спартсмен справіўся з вышынёй 2 м 32 см, а з другой спробы пераадолеў планку на адзнацы 2 м 34 см.
Папярэдні рэкорд краіны (2 м 34 см) быў усталяваны Андрэем Санковічам ў маі 1993 года і трымаўся на працягу 25 гадоў.
Вынік Дзмітрыя Набокава на Універсіядзе гарантуе яму ўдзел у жнівеньскім чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.
Па матэрыяле БЕЛТА
Фота - БФЛА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі