У 43-м з’ездзе грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які пройдзе сёння ў Мінску, прыме ўдзел 120 дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці. Наша моладзь на чале з першым сакратаром абласнога камітэта ГА «БРСМ» Паўлам Алексам раніцай адправілася ў сталіцу.
У мерапрыемствах з’езда будзе задзейнічана саюзная моладзь з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю. Гэта найбольш актыўныя хлопцы і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў розных напрамках – спорце, грамадскім жыцці ВНУ, уборцы ўраджаю, на рабочым месцы. Яны наведаюць тэматычную выставачную экспазіцыю ў канцэртнай зале «Мінск». На плошчы Перамогі прымуць удзел ва ўрачыстым ускладанні ў межах патрыятычнай акцыі «Мы помнім і ганарымся!». Падчас пленарнага пасяджэння курсант факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Максім Патаранка выступіць з дакладам аб моладзевых атрадах аховы правапарадку. Далей маладых людзей чакае цырымонія ўзнагароджання найлепшых пярвічных арганізацый ГА «БРСМ», уручэнне прэміі лаўрэата Саюза моладзі, пленумы ЦК ГА «БРСМ» і ЦКК ГА «БРСМ», прэзентацыя новай моладзевай песні «Маладая Беларусь».
У маштабным форуме, які арганізуецца адзін раз на тры гады, прымаюць удзел дэлегаты з усёй рэспублікі. Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам «БРСМ: час наперад!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31