Больш за 280 маладых урачоў у гэтым годзе атрымае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці. Гэта практычна ўдвая больш, чым 3-4 гады таму назад, паведамілі ў аблздраве.
Самыя запатрабаваныя – хірургі і педыятры. Першых недастаткова ў раёнах, а недахоп дзіцячых урачоў адчуваюць Магілёў і Бабруйск. Нават пасля размеркавання маладых спецыялістаў застануцца вакантныя месцы. А вось вузкімі спецыялістамі, такімі як лор-урач, афтальмолаг і неўролаг, установы аховы здароўя Магілёўшчыны цалкам укамплектуюцца.
Таксама ў гэтым годзе на Магілёўшчыне прыступіць да працы прыкладна 500 маладых спецыялістаў сярэдняга медперсаналу. І гэта таксама ўдвая больш, чым некалькі гадоў таму. У бальніцы, паліклінікі і іншыя медустановы рэгіёна накіруюць медсясцёр, фармацэўтаў, памочнікаў урачоў і акушэраў. Гэта выпускнікі медыцынскіх каледжаў Магілёва, Бабруйска і Оршы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01