Рус Бел Eng 中文

Асіповіцкі раён 1 чэрвеня ператворыцца ў тэрыторыю здароўя

Акцыя «Асіповіцкі раён – тэрыторыя здароўя» пройдзе ў Дзень абароны дзяцей (1 чэрвеня) у цэнтральным гарадскім парку Асіповічаў.

З 15.00 да 19.00 тут арганізуюць працу міні-паліклінікі, дзе можна будзе прайсці УГД-дыягностыку захворванняў малочнай залозы, экспрэс-тэставанне на ВІЧ і інш. Жыхароў райцэнтра таксама чакае выстава лячэбных траў і літаратуры па здаровым ладзе жыцця, канцэртна-забаўляльная праграма, гульнявыя конкурсныя і спартыўныя мерапрыемствы, паказальныя выступленні прадстаўнікоў вулічнага варкаўта і майстроў валодання ролікавымі канькамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая