Спецыяльная праграма «Мак» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 1 чэрвеня па 15 верасня. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.
Мерапрыемства арганізавана з мэтай недапушчэння стварэння і распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, знішчэння незаконных пасеваў такіх культур, выяўлення асоб, якія займаюцца захоўваннем, збытам і транспарціроўкай наркатычных сродкаў, а таксама ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць іх незаконнаму распаўсюджванню.
«Акцыя праводзіцца штогод, – удакладніла субяседніца. –У межах прафілактычных мерапрыемстваў праваахоўнікі будуць гаварыць насельніцтву аб забароне вырошчвання маку, канопляў і адказнасці за невыкананне заканадаўства. Таксама плануецца арганізаваць комплексныя рэйды па выяўленні і знішчэнні пасеваў нарказмяшчальных культур. Парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці».
Алена Сіманава адзначыла, што барацьба з распаўсюджвальнікамі «заразы» замацавана на заканадаўчым узроўні. Пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў, забароненых да вырошчвання раслін альбо культываванне без той жа мэты гатункаў канопляў, маку ці іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Аналагічныя дзеянні з мэтай збыту наркотыкаў караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
«Калі вы валодаеце якімі-небудзь звесткамі аб месцах росту маку, канопляў, або аб асобах, якія займаюцца іх вырошчваннем і распаўсюджваннем, можаце звярнуцца ва ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама або па нумары тэлефона 102», – падкрэсліла субяседніца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59