У Магілёўскай вобласці налічваецца больш за 200 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (19,4% ад агульнай колькасці насельніцтва). Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
За 2017 год на свет з’явілася 11,1 тыс. дзяцей. Агульны каэфіцыент нараджальнасці склаў 10,5 на 1000 чалавек. Каэфіцыент дзіцячай смяротнасці быў роўны 2 на 1000 народжаных жывымі супраць 3,9 у 2010-м.
На пачатак бягучага года 42,7% хлопчыкаў і дзяўчынак былі ва ўзросце да 7 гадоў, 42,5% – 7-14 гадоў, 14,8% – 15-17 гадоў. Большасць дзяцей (81,6%) пражывала ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.
Сярод дзяцей да 17 гадоў налічвалася 105,6 тыс. хлопчыкаў і 99,9 тыс. дзяўчынак. Такім чынам, на 100 прыгажунь у гэтым узросце даводзілася 106 кавалераў. Штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. У 2017 годзе гэтая прапорцыя выглядала наступным чынам: дзяўчынак было 5,3 тыс., хлопчыкаў– 5,8 тыс.
У апошнія гады больш за палову дзяцей,якія з’явіліся на свет, былі другімі, трэцімі і наступнымі у сям’і. Доля другіх нараджэнняў узрасла з 34,6% у 2010 годзе да 40,3% у 2017-м, трэціх – з 7,8% да 13,8%, чацвёртых і больш – з 3,1% да 5,7%.
У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці зафіксаваны 94 двойні і 3 трайнят.
Большасць дзяцей (82,3%) народжана жанчынамі, якія стаяць у зарэгістраваным шлюбе.
У 2017 годзе ў рэгіёне працавала 482 ўстановы дашкольнай адукацыі, з іх 259 – у гарадах і гарадскіх пасёлках, 223 – у сельскай мясцовасці. Іх наведвала 44,3 тыс. дзяцей.
На пачатак 2017/18 навучальнага года ў вобласці функцыянавала 384 агульнаадукацыйныяўстановы, дзе навучалася 111,1 тыс. чалавек. З іх праграмы павышанага ўзроўню праходзіла 11,3 тыс. навучэнцаў у 16 гімназіях і 1,5 тыс. – у 6 ліцэях.
Значная ўвага з боку дзяржавы і грамадства надаецца пытанням абароны дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. На пачатак 2018 года колькасць дзяцей-сірот у Магілёўскай вобласці складала 2,8 тыс., з іх у сем’ях выхоўвалася 2,4 тыс. (84,9%), у дзіцячых інтэрнатных установах – 0,4 тыс. (15,1%).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59