У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў плануецца аздаравіць 42,1 тыс. дзяцей і падлеткаў. Пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Больш за 17,4 тыс. школьнікаў зможа адпачыць і паправіць сваё здароўе ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем, каля 24,6 тыс. – з дзённым.
Дзяцей прыме 17 загарадных стацыянарных лагераў. Акрамя таго, плануецца выкарыстоўваць каля 20 арандаваных баз (сярэднія школы, вучылішча алімпійскага рэзерву і інш.), у тым ліку 3 санаторна-курортныя арганізацыі (санаторыі «Сосны» ААТ «Магілёўхімвалакно», «Дубравенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ДУП «Дзіцячы санаторый «Свіслач»).
Папярэдні сярэдні кошт пуцёвак будзе павялічаны да ўзроўню 2017 года на 6%. Адпачынак у кругласутачным стацыянарным лагеры абыдзецца каля Br400, дзённым – Br110, профільным са знаходжаннем не менш за 9 дзён – Br100. Пры іх спартыўна-аздараўленчай накіраванасці цана павялічыцца да Br408, Br125 і Br113 адпаведна. Выдаткі на лагер працы і адпачынку складуць Br115.
У Магілёўскай вобласці быў распрацаваны і зацверджаны план першачарговых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы стацыянарных аздараўленчых лагераў. Зараз ідзе заключны этап. Ужо праведзены касметычныя рамонты спальных карпусоў, сталовых і клубаў. Добраўпарадкаваны і прыведзены ў належны стан спартыўныя пляцоўкі і прылеглыя да лагераўтэрыторыі. Заменена кухоннае і тэхналагічнае абсталяванне, свяцільнікі, абноўлена мэбля і мяккі інвентар.
На падрыхтоўку стацыянарных лагераў рэгіёна да лета ў бягучым годзе за кошт усіх крыніц накіравана больш за Br525 тыс., у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту – больш за Br50 тыс. (размеркаваны паміж 17 лагерамі прапарцыйна наяўнасці ў іх месцаў), абласнога – парадку Br189 тыс., уласнікамі лагераў – Br260 тыс.
Ва ўзаемадзеянні з УУС, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Мінабароны будзе арганізавана дзейнасць аздараўленчых лагераў ваенна-патрыятычнага профілю з прыцягненнем непаўналетніх дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама тых, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх. Тут плануецца аздаравіць да 90% дзяцей дадзенай катэгорыі. Таксама ў кругласутачных і дзённых лагерах адпачне 2,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку дзяцей-сірот і 467 дзяцей-інвалідаў.
Суразмоўцы падкрэслілі, што рашэннямі абласнога і мясцовых выканаўчых камітэтаў прадугледжана накіраваць на патанненне кошту пуцёвак у кругласутачныя лагеры для работнікаў бюджэтнай сферы і даплату да поўнага кошту для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў Br254 тыс.
У адпаведнасці з графікам лагеры пачнуць працу з 1 чэрвеня бягучага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59