Да Міжнароднага дня абароны дзяцей абласная арганізацыя ГА «БРСМ» арганізавала акцыю «Тыдзень Дабра». Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні.
Валанцёры руху «Добрае Сэрца» праводзілі ў розных кутках Магілёўшчыны працоўныя і экалагічныя акцыі, дапамагалі ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведвалі дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
Завяршальным днём праекта стане 1 чэрвеня. У гэты дзень валанцёры МДУ імя А. А. Куляшова і атрада «Імпульс» БДСГА са святочнай праграмай наведаюць Магілёўскі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Яны перададуць установе гігіенічныя сродкі, канцылярскія прыналежнасці, развівальныя гульні і інш.
Таксама ў Міжнародны дзень абароны дзяцей акцыю па зборы сродкаў на лячэнне хворага дзіцяці правядуць у Быхаве. У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 17.00 у актавай зале раённага цэнтра культуры, прымуць удзел валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца», індывідуальныя выканаўцы, моладзевыя і дзіцячыя творчыя калектывы Магілёўшчыны. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны Варвары Назарэвіч на лячэнне і рэабілітацыю. «Дзяўчынцы паставілі дыягназ спінальная мышачная атрафія 2 тыпу, – расказалі суразмоўцы. – Варвара не можа самастойна садзіцца, поўзаць, уставаць. Часам, калі яна малюе за сваім столікам, можа трохі заваліцца на бок, і ёй ужо вельмі цяжка падняцца без старонняй дапамогі».
Валанцёрскі рух «Добрае Сэрца» – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ. У Магілёўскай вобласці дзейнічаюць 274 валанцёрскія атрады агульнай колькасцю 3987 добраахвотнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31