Паралімпіец з Бабруйска Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаванні IDM Berlin 2018, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.
На старце турніра Ігар Бокій устанавіў сусветны рэкорд на дзвюх дыстанцыях у катэгорыі S13. У вырашальным заплыве на дыстанцыі 200 м на спіне ён паказаў вынік 2 мін. 09,8 сек, а на 200 м вольным стылем – 1 мін. 52,40 сек.
Беларус палепшыў сусветнае дасягненне сярод паралімпійцаў у папярэднім заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне – 26,36 сек, а ў фінале пераўзышоў і яго – 26,21 сек.На дыстанцыі 200 м батэрфляем беларускі плывец заваяваў залатую ўзнагароду і фінішаваў з вынікам 2 мін 04,06 сек., палепшыўшы дасягненне 28-гадовай даўнасці, якое належала канадцу Майклу Эджсану.
«Басейн у Берліне для мяне добра знаёмы, тут выдатныя спаборніцкія умовы, якія і дазваляюць дамагацца такіх вынікаў. Хоць мне ёсць да чаго імкнуцца на плавальнай дарожцы, таму будзем з трэнерам працаваць далей», –адзначыў плывец.
Ігар Бокій, які выступае сярод спартсменаў з парушэннямі зроку, з’яўляецца 11-кратным паралімпійскім Чэмпіёнам, шматразовым чэмпіёнам свету і Еўропы.На плавальным турніры IDM Берлін 2018 за ўзнагароды змагалася 550 спартсменаў больш з чым 50 краін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі