Рус Бел Eng 中文

Удзельнікі штогадовай ваенна-гістарычнай акцыі-паездкі праекта «Мір дзеля жыцця» 26 чэрвеня наведаюць памятныя мясціны і музеі Магілёва

Сёмы год запар расійскі фонд «Мір дзеля жыцця» праводзіць ваенна-гістарычную акцыю-паездку «Мы памятаем... Так пачыналася вайна». Гэты праект у фармаце выязнога ўрока гісторыі – новая, прывабная, цікавая форма патрыятычнага выхавання, якая атрымала шырокі размах і грамадскі рэзананс. Асаблівасць паездкі не толькі ў самым маршруце, але і ў асабістым непасрэдным удзеле грамадзян Расіі ў памятных мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці ў ноч з 21 на 22 чэрвеня.

У гэтым годзе праект стартуе ў Маскве 20 чэрвеня. На працягу дзевяці дзён удзельнікі акцыі наведаюць мемарыялы і музеі Брэста, Сабібора, Любліна, Астраленка, Асаўца, Беластока, Баранавіч, Мінска, Гомеля.

У Магілёў яны прыбудуць 26 чэрвеня. У праграме візіту – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза генерала арміі Іосіфа Гусакоўскага, экскурсіі ў Музей гісторыі Магілёва і паездка на Буйніцкае поле да знакамітага каменя Канстанціна Сіманава.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая