Рус Бел Eng 中文

Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай Алімпійскіх дзён моладзі па лёгкай атлетыцы

У Гродне завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння.

Прадстаўнікі Магілёўшчыны заваявалі 12 залатых, 5 сярэбраных, 3 бронзавыя медалі і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Уладальнікамі залатых узнагарод АДМ сталі Ягор Хаўратовіч і Аляксандра Букініч (бег на 400 м з бар’ерамі), Людміла Рудзько (бег на 800 м), Анастасія Палуян (бег на 1500 і 3000 м), Дзмітрый Савін (бег на 2000 м з перашкодамі і на 3000 м), Паліна Таланкова (трайны скачок), Улада Жаваранкава (кіданне дыска), Арцём Маркавіч (скачок у вышыню), Аляксандра Сяліцкая(сямібор’е), Данііл Рыдзеўскі (дзесяцібор’е).

Другое месца ў спаборніцтвах занялі юныя лёгкаатлеты Віцебскай вобласці, трэцяе – Брэсцкай.

Па традыцыі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі вызначыла шасцярых найлепшых спартсменаў турніру. У іх лік увайшла Анастасія Палуян.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая