Дыпломны праект выпускніка кафедры «Фізічныя метады кантролю» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Сяргея Мельнікава прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» 2017 года. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Праект на тэму «Праектаванне аўтаматызаванага ўніверсальнага сканера і распрацоўка методыкі ультрагукавога кантролю стыкавых зварных швоў магістральных труб» (кіраўнік Сяргей Сяргееў) стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшая дыпломная работа ў галіне кантролю якасці». У рамках конкурсу ён набраў максімальную колькасць балаў і быў адзначаны прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь.

Праца выконвалася па заказе канкрэтнай арганізацыі – ТАА «НДТ-Інжынірынг» (Мінск). Яе вынікі адрозніваюцца навуковай і тэхнічнай навізной і ўжо выкарыстоўваюцца на дадзеным прадпрыемстве, а таксама ў ТАА «Тэхналітыкал» і навучальным працэсе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Конкурс штогод праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі. У 2017 годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел 12 студэнтаў і магістрантаў з 6 устаноў вышэйшай адукацыі. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ пры падвядзенні вынікаў былі: актуальнасць тэмы, метадалогія і метады даследаванняў, змест і глыбіня даследаванняў, навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў, апрабацыя работы.
Конкурснай камісіяй, якая складаецца з прадстаўнікоў Дзяржстандарту, Міністэрства адукацыі, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых спецыялістаў арганізацый у галіне менеджменту і кантролю якасці, вызначылі пераможцу конкурсу. Імі сталі 6 студэнтаў/магістрантаў з 5 устаноў вышэйшай адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31