ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» пачаў прамысловыя пастаўкі паўфабрыкатаў (буйнакавалкавы) з ялавічыны ў Кітай, паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Латыгоўскі.

«Мы ўжо паставілі ў Кітай замарожанае мяса больш чым на $130 тыс. Да адпраўкі ў канцы чэрвеня рыхтуецца новая партыя прадукцыі, якая разрубаецца і пакуецца згодна з патрабаваннямі кітайскага боку. Па прыбыцці ў Кітай нашу прадукцыю адразу накіроўваюць у гандлёвую сетку. Яна рэалізуецца непасрэдна спажыўцам», – сказаў дырэктар.
З кітайскімі партнёрамі на бягучы год прадпрыемствам падпісаны кантракт на пастаўку мясных вырабаў на $10 млн. «Таму дамоўленасці аб супрацоўніцтве з кітайскім бокам сур’ёзныя. І рэалізуемы сумесна праект шмат абяцае. Але ён патрабуе дадатковых інвестыцый у пашырэнне сыравіннай базы, чым мы актыўна ў гэты час займаемся, развіваючы мясную жывёлагадоўлю ў Крычаўскім, Слаўгарадскім і Хоцімскім раёнах паўднёва-ўсходняга рэгіёна», – адзначыў Уладзімір Латыгоўскі.
Па яго словах, у ліпені прадпрыемства наведае дэлегацыя прадстаўнікоў асноўнага партнёра таварыства з горада Нанкін (Кітай). Падчас дзелавых сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні інвеставання кітайскай бокам у развіццё мясной жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку нарошчвання экспарту мясных вырабаў.
«Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі партнёры з Паднябеснай ужо гатовы спажываць вялікія аб’ёмы ялавічыны. Каб задаволіць іх заяўкі, нам трэба значна павялічыць пагалоўе мяснога статка, правесці мадэрнізацыю цэха ўпакоўкі мясных паўфабрыкатаў з павелічэннем яго магутнасцяў. Таксама мы разлічваем ў перспектыве і на экспарт нашых каўбасных вырабаў – многія кампаніі праяўляюць цікавасць да гэтай прадукцыі. Перагаворы ў гэтым
напрамку, як і прапрацоўка кітайскага рынку, працягваюцца. Важна, што лагістыка паставак адпрацавана, цяпер галоўнае – дамовіцца па цане», – заўважыў Уладзімір Латыгоўскі.
Прадпрыемства створана ў 1905 годзе. Сёння яно з’яўляецца адным з найбуйнейшых у мясной прамысловасці Беларусі. Тут асвоены выпуск больш за 300 найменняў мясных вырабаў: каўбасы, вырабы са свініны і птушкі, субпрадукты, мясныя паўфабрыкаты, пельмені і іншыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24