У Магілёўскай вобласці абмежавана купанне ў вадаёмах пяці зон адпачынку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Купанне дзяцей абмежавана на адной зоне рэкрэацыі – пляжы Пячэрскага возера. У той жа час купанне дзяцей і дарослых прыпынена на Грабянёўскім вадасховішчы, Дняпры ў Магілёве, каля вёскі Палыкавічы і на сажалцы вёскі Вільчыцы Магілёўскага раёна.
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна за мінулы тыдзень (з 7 па 13 чэрвеня) правялі абследаванні ўсіх 50 афіцыйна вызначаных рашэннямі выканкамаў месцаў адпачынку з арганізацыяй купання. З 143 пробаў вады адкрытых вадаёмаў 24 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01