Фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства «Віват, гімнастыка!» адбудзецца 26 чэрвеня ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Свята стане часткай праекта «Магілёў – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018», зазначылі ў гарадской СДЮШАР «Багіма».
У праграме – адкрытыя заняткі, экскурсійныя і тэлевізійныя праграмы «Мы выбіраем спорт», спартыўна-мастацкае прадстаўленне, узнагароджанне спартсменаў, якія паказалі высокія вынікі на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Таксама госці змогуць пачуць духавы аркестр, убачыць алімпійцаў Магілёўшчыны розных гадоў і гістарычныя кадры іх пераможных выступленняў, ацаніць прыгажосць і грацыю выступленняў навучэнцаў школы і іншых калектываў Прыдняпроўскага краю.
Арганізатарам турніру з’яўляецца ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанки». Афіцыйныя партнёры: школа замежных моў Streamline, ТАА «Беліта-Вітэкс-Магілёў», Магілёўскія абласная, гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь», Ленінская і Кастрычніцкая г. Магілёва раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь», ААТ «ААБ Беларусбанк», прадстаўніцтва Белдзяржстраху па горадзеМагілёве , ГА «БРСМ», ТАА «ГАДЖЭТТРЭЙД», ЗТАА «Мебелаін» , ААТ «Магатэкс», саляная пячора «САЛІНА».
Пачатак мерапрыемства ў 11.00, уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі