Каля 800 удзельнікаў збярэ абласная летняя спартакіяда сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу рэгіёна. Спартыўнае мерапрыемства пройдзе на Быхаўшчыне з 22 па 24 чэрвеня, расказалі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Усе раёны, а таксама найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі Прыдняпроўскага краювыставяцьна спаборніцтвы зборныя каманды. Трохдзённая праграма будзе насычанай і прадугледжвае розныя спаборніцтвы.
Урачыстае адкрыццё Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра запланавана на 10.00 суботы, але прыедуць удзельнікі яшчэ напярэдадні. У пятніцу яны разаб’юць палатачны гарадок ва ўрочышчы Дубкі, а з 15.00 ужо пачнуць спаборнічаць. Кіданне гранаты і стральба, міні-футбол і стрытбол, шахматы і кулявая стральба – спартсмены-аматары праявяць сябе на спартыўных пляцоўках ФАЦа і мясцовай гімназіі.
Другі дзень удзельнікі спартакіяды пачнуць з 6.00: яны высвятляць, чый рыбны ўлоў будзе большым. Днём на быхаўскім стадыёне працягнуцца спартыўныя спаборніцтвы: крос, армрэслінг, пераадоленне паласы перашкод.
Завершыцца спартакіяда ў нядзелю лёгкаатлетычнай эстафетай і фінальнымі матчамі па міні-футболе і стрытболе. Затым у 13.00 гасцей і гледачоў чакае ўрачыстая цырымонія закрыцця.
Каманды-пераможцы атрымаюць кубкі і медалі, спартсмены – дыпломы і каштоўныя падарункі.
«Правядзенне абласных спартакіяд работнікаў аграпрамысловага комплексу стала добрай, праверанай часам традыцыяй, –заўважылі суразмоўцы. – З году ў год удзельнікі з нецярпеннем чакаюць гэтай маштабнай для сельскагаспадарчай галіны рэгіёна спартыўнай падзеі, дзе можна не толькі прадэманстраваць свае фізічныя якасці – сілу, спрыт і цягавітасць, але і праявіць творчыя здольнасці. Падобныя спаборніцтвы таксама спрыяюць згуртаванню працоўнага калектыву і ўсталяванню сяброўскіх сувязяў паміж работнікамі розных прадпрыемстваў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі