Другі этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па аўтамадэльным спорце, радыекіраванні мадэлямі класаў «Дарожныя», адбудзецца ў Бабруйску 23 чэрвеня. Спаборніцтвы пройдуць на спецыяльнай трасе, размешчанай у гарадскім парку культуры і адпачынку, паведаміла карэспандэнту сайта загадчык тэхаддзела бабруйскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Кізатава.
У спаборніцтвах плануе прыняць удзел каля 25 спартсменаў з усіх куткоў Сінявокай. Паводле папярэдняй інфармацыі, прыбудуць таксама госці з Расіі і Украіны. Згодна з палажэннем аб спаборніцтвах, узроставых абмежаванняў ва ўдзельнікаў няма, таму малодшыя будуць спаборнічаць нароўні з дарослымі.
Бабруйск будзе прадстаўляць спартсмен тэхаддзела Цэнтра творчасці, бронзавы прызёр XVI рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту Раман Бічан.
Пачатак мерапрыемства ў 11.00. Уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі