Рус Бел Eng 中文

Удзельнікі міжнароднага моладзевага форуму «ТЕМП-2018» наведаюць 28 чэрвеня ААТ «Белшына»

Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум «ТЕМП-2018» пройдзе ў Беларусі з 26 па 30 чэрвеня. У праграму мерапрыемства ўключаны дзясяткі мерапрыемстваў. Некаторыя з іх пройдуць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Так, 28 чэрвеня ўдзельнікі форуму наведаюць ААТ «Белшына», дзе азнаёмяцца з вытворчымі магутнасцямі прамысловага гіганта, умовамі працы на прадпрыемстве, сістэмай сацыяльнага партнёрства, пытаннямі калектыўна-дагаворнага рэгулявання. Тут жа будзе арганізавана дыскусійная пляцоўка па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў рэгіёне з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Форум «Трудом Едина Молодежь Профсоюзов» чацвёрты год запар збірае маладых людзей з розных краін свету. За гэты перыяд удзел у форуме прыняло больш за 600 чалавек з 21 краіны. У гэтым годзе плануецца ўдзел 200 прафсаюзных актывістаў з 20 краін як блізкага, так і далёкага замежжа. Заяўкі на ўдзел у форуме ўжо прыйшлі з Грузіі, Егіпта, Ірана, Латвіі, Малдовы, Расіі і іншых краін.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая