Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці з пачатку бягучага года колькасць вакансій павялічылася ў 1,4 раза

У Магілёўскай вобласці з пачатку бягучага года колькасць вакансій павялічылася ў 1,4 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

На сённяшні дзень у рэгіёне налічваецца 8,5 тыс. вакансій, з іх 65% – рабочыя прафесіі.

Попыт на спецыялістаў у асноўным фарміруецца ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як апрацоўчая прамысловасць (21,7% ад агульнай колькасці заяўленых вакансій), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (18,2%), будаўніцтва (17,6%).

Найбольш запатрабаваны ў наймальнікаў ветэрынары, медыцынскія сёстры, заатэхнікі, швачкі, вадзіцелі аўтамабіляў, прадаўцы, муляры, тынкоўшчыкі, маляры, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў, трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы.

З пачатку 2018 года ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў за садзеяннем у працаўладкаванні звярнулася 15 тыс. чалавек, з іх 10 тыс. зарэгістравана беспрацоўнымі. Спецыялісты аказалі дапамогу ў пошуку працы 9,8 тыс. грамадзян, у тым ліку 7,3 тыс. беспрацоўным. Яшчэ 138 чалавек скарысталася магчымасцю атрымання дзяржаўнай субсідыі на адкрыццё ўласнай справы. Акрамя таго, 430 жыхароў рэгіёна накіравана на перанавучанне для атрымання новай спецыяльнасці. У аплатных грамадскіх работах прыняло ўдзел 3 тыс. незанятых грамадзян.

Сёння ў Магілёўскай вобласці на ўліку знаходзіцца 2,6 тыс. беспрацоўных. Узровень зарэгістраваных беспрацоўных складае 0,6 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая