Больш за 30 дыпламатаў, акрэдытаваных у Беларусі, мае намер наведаць свята «Купалле» ў Александрыі («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пра гэта паведаміў сёння падчас выязнога пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
Упершыню свята наведае такая колькасць прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса: свой удзел ужо пацвердзілі 34 госці, сярод іх паслы Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, КНР, ААЭ, Грузіі.
«Пры складанні праграмы знаходжання ўлічаны ўсе пажаданні дыпламатаў. Так, 7 ліпеня ў першай палове дня яны наведаюць аднаго з вядучых экспарцёраў краіны – БелАЗ, а пасля адправяцца ў Александрыю, дзе азнаёмяцца з мясцовымі славутасцямі і наведаюць клас, у якім вучыўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Затым праграмай прадугледжана сустрэча дыпламатаў з прадстаўнікамі ўрада краіны і брыфінг для СМІ», –заўважыў Уладзімір Улаховіч.
Для дыпламатаў падрыхтавана экскурсія па тэрыторыі свята «Купалле» з наведваннем яго тэматычных пляцовак. Дыпламаты змогуць адпачыць і пагутарыць у спецыяльна для іх падрыхтаваным стылізаваным штабе. А фінальным акордам іх знаходжання ў Магілёўскай вобласці стане ўдзел у якасці гледачоў у тэатралізаваным прадстаўленні «Малая радзіма» на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы свята.
Першае свята «Купалле» адбылося ў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59